Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 22 19.03.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца-пахавальня, вінакурня, фрагменты парку" ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 сакавіка 2020 г. № 22

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца- пахавальня, вінакурня, фрагменты парку» ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца-пахавальня, вінакурня, фрагменты парку» ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 19.03.2020 № 22

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці«Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца-пахавальня, вінакурня, фрагменты парку» ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца-пахавальня, вінакурня, фрагменты парку» ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца-пахавальня, вінакурня, фрагменты парку ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000196 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты сядзібна-паркавага комплексу: капліца-пахавальня, вінакурня, фрагменты парку» ў аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае частку гістарычнай тэрыторыі сядзібы, на якой знаходзіцца будынак вінакурні, капліца-пахавальня, фрагменты парку, а таксама гістарычна каштоўны элемент – аутэнтычны вадаём.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 5,65 га.

8.Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўночнай часткай агароджы былой вінакурні, на працягу 225 м, далей лінія, якая праходзіць паралельна вул. Паштовай на працягу 85 м, далей лінія, якая ідзе перпендыкулярна вул. Паштовай, якая праходзіць на адлегласці 173 м ад «бартавога каменя» паўднёвага боку вул. Завадскай (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'50.15''С, 25°0'21.70''В; 52°7'49.39''С, 25°0'9.95''В; 52°7'46.63''С, 25°0'10.35''В; 52°7'46.31''С, 25°0'7.39''В);

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па «бартавым камені» ўсходняга боку вул. Паштовай (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'46.31''С, 25°0'7.39''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'42.02''С, 25°0'7.89''В);

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па «бартавым камені» паўночнага боку вуліцы Гагарына, далей па заходняй і паўночнай агароджы прыватнай забудовы вул. Гагарына (праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'42.02''С, 25°0'7.89''В; 52°7'41.51''С, 25°0'10.16''В; 52°7'42.84''С, 25°0'10.10''В; 52°7'42.83''С, 25°0'22.93''В);

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па «бартавым камені» заходняга боку вул. Зялёная (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'42.83''С, 25°0'22.93''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'50.15''С, 25°0'21.70''В).

9.Работы на будынках і збудаваннях, а таксама ў межах тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці неабходна выконваць у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы ахоўнай зоны супадаюць з межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 5,65 га.

11.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва (акрамя аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў, збудаванняў (абавязкова на месцы іх ранейшага існавання), гістарычнай планіровачнай структуры, элементаў кампазіцыі і малых архітэктурных формаў) і выключаецца дзейнасць, якая пагражае захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці;

рэканструкцыя існуючых будынкаў (у тым ліку), якія не ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці і не маюць рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці, з павышэннем іх вышыні, з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння, памераў у плане (у адносінах да дысгарманічных будынкаў неабходна прадугледзець знос або іх візуальную нейтралізацыю);

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці і якія тэматычна не звязаны з гісторыка- культурнай каштоўнасцю;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння);

памяншэнне ўчасткаў з зялёнымі насаджэннямі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванню без уліку характара гістарычнага асяроддзя;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці;

пракладка інжынерных камунікацый, якія не звязаны з выкарыстаннем гісторыка- культурнай каштоўнасці;

правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага асяроддзя і прасторавай структуры, для замацавання значэння гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці знаходзяцца аб’екты, якія гістарычна адносяцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці ці з’яўляюцца аб’ектамі, якія маюць адметныя архітэктурныя і гістарычныя асаблівасці: будынак гаспадарчай пабудовы, рэшткі сядзібнага дома, будынак пошты, аутэнтычны вадаём.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 18,92 га.

13.Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвым беразе вадаскіднага каналу (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°8'2.53''С, 25°0'15.20''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°8'1.04'', 25°0'30.10''В);

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па ўсходняму боку дарогі на прамысловую зону (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°8'2.53''С, 25°0'15.20''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'57.33''С, 25°0'8.36''В);

на захадзе – умоўная лінія, якая супадае з «бартавым каменем» усходняга боку вул. Паштовай і ідзе да кропкі перасячэння з паўночнай мяжой ахоўнай зоны з боку вул. Паштовай (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'51.84''С, 25°0'6.65''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'46.31''С, 25°0'7.39''В);

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па «бартавым камені» паўночнага боку вул. Гагарына (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'41.51''С, 25°0'10.16''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'41.09''С, 25°0'23.85''В);

на паўднёвым усходзе – ўмоўная лінія, якая праходзіць па паўночна-заходняму боку дарогі, якая злучае перакрыжаванне вул. Гагарына і вул. Зялёнай з дарогай на в. Вулька Радавецкая (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'41.09''С, 25°0'23.85''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'47.26''С, 25°0'32.55''В);

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць у створы заходняга боку дарогі на прамысловую зону да дарогі, якая злучае перакрыжаванне вуліц Гагарына і Зялёнай з

дарогай на в. Вулька Радавецкая (ад кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°7'47.26''С, 25°0'32.55''В да кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 52°8'1.04''С, 25°0'30.10''В).

14.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і недапушчэння пагаршэння ўмоў іх успрымання (вышынёй больш за 7 метраў ад узроўню глебы да вільчака даху);

рамонт і рэканструкцыя існуючай забудовы з павышэннем яе вышыні і павелічэнне памераў у плане (у адносінах да сядзібнай забудовы забараняецца павышэнне яе вышыні і павелічэнне памераў у плане больш чым на 30 % ад існуючай плошчы забудовы);

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў і без уліку захавання кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і недапушчэння пагаршэння ўмоў іх успрымання (вышынёй больш за 7 метраў ад узроўню глебы да вільчака даху);

змена характару існуючай сядзібнай забудовы;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

змяненне планіровачнай структуры, якая гістарычна склалася;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў.


Другие НПА

Решение Минский горисполком №1464 от 07.05.2020 Об изменении организации дорожного движения в городе Минске Решение Минский горисполком №1452 от 07.05.2020 Об изменении организации дорожного движения в городе Минске Решение Барановичский райсовет №122 от 11.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143 Решение Пинский райисполком №576 от 05.05.2020 Об ограничении времени продажи алкогольных напитков на территории Пинского района Решение Кобринский райисполком №796 от 20.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за февраль 2020 года Решение Барановичский горисполком №958 от 21.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Кобринский райисполком №797 от 20.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Пинский райисполком №544 от 21.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Столинский райисполком №979 от 21.04.2020 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за март 2020 года Решение Пружанский райсовет №106 от 12.05.2020 О мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2020 г. № 143